Перайсці да зместу

Вераніка Аляксандраўна Буслаева

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вераніка Аляксандраўна Буслаева
Дата нараджэння 3 кастрычніка 1978(1978-10-03) (46 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Адукацыя
Прафесія актрыса, драматург, тэатральны рэжысёр, сцэнарыст
Тэатр
Узнагароды
медаль Францыска Скарыны

Вераніка Аляксандраўна Буслаева (3 кастрычніка 1978, Мінск) — беларуская тэатральная актрыса, тэатральны рэжысёр і драматург[1].

Нарадзілася 3 кастрычніка 1978 года ў Мінску[1].

У 1997 паступіла ў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і скончыла яго ў 2002 годзе, атрымаўшы спецыяльнасць «Рэжысёр, арганізатар тэатральнай дзейнасці, педагог спецыяльных дысцыплін»[1].

З 2001 года працуе ў Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі[1].

Акрамя працы ў РТБД займалася педагагічнай дзейнасцю: працавала педагогам-асістэнтам па рэжысуры ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў на курсе Валерыя Анісенкі, а таксама выкладала сцэнічную мову у школе № 27 г. Мінска з тэатральным ухілам[1].

Рэжысёрскім дэбютам Буслаевай стаў спектакль «Усе мышы любяць цырк», пастаўлены ў Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі.

Узнагароды і прэміі

[правіць | правіць зыходнік]

У 2004 годзе атрымала стыпендыю Спецыяльнага фонда Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі[1].

За ролю Сястры Іааны ў спектаклі «П'емонцкі звер» А. Курэйчыка атрымала спецыяльны прыз журы фестываля «Лістапад-2007»[1].

Узнагароджана медалём Францыска Скарыны (2016)[1].

Зноскі